Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шчаслівая ўсмешка лета

   На пачатку лета не крануты касою луг нібыта казачнае царства кветак. Якіх толькі красак тут няма!
   Вунь усміхаюцца бела-жоўтыя рамонкі. Побач з імі – лугавыя васількі з пяшчотнымі ліловымі пялёсткамі. Здалёку мільгаюць чырвонымі іскрынкамі смолкі. А каля белай і ружовай канюшыны танцуюць нястомныя матылькі і пчолы...
   Раптам аднекуль з лясной паляны шугануў на лёгкіх крылах вецер-свавольнік, дыхнуўшы прыемнай салодкай прахалодай. І ўсе да адной кветкі яму дружна пакланіліся. А над раздольным, бяскрайнім лугам паплыў срэбраны перазвон, ціхі і мілагучны.
   Міжволі азірнешся, каб убачыць дзівосны аркестр. Ён жа, здаецца, зусім побач! Ага! Вунь ён рассыпаўся ў густой, высокай траве фіялетавымі кропелькамі.
   Званочкі, мілыя званочкі! Не злічыць, колькі прысвечана вам мастацкіх твораў: цудоўных паэтычных радкоў або палотнаў славутых жывапісцаў. Вы – шчаслівая ўсмешка такога кароткага лецейка.
(125 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...

Якуб КоласЯкуб Колас - Лета

Якуб КоласЯкуб Колас - Летам

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Лета

ПераказыЛетам у бары