У маі ўсе дрэвы ў парку апрануліся ў зялёныя абновы. Толькі чатыры векавыя ліпы самотна калыхалі сухім голлем. У дупле адной з іх пасялілася шпачыная сям’я. Аднаго разу Вадзік пачуў гук бензапілы. Ён кінуўся ў парк. Адна струхлелая ліпа ўжо ляжала на траве. Двое рабочых завіхаліся каля другой. За ёю стаяла ліпа са шпачыным гняздом. Вадзік спыніў рабочых і ўсё растлумачыў. Дрэва са шпакамі рабочыя пакінулі.
(68 слоў)
Паводле М. Пазнякова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны