Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Школа (Паводле Я. Коласа)

   Ідучы па вуліцы, Міхась, сямігадовы хлопчык, не раз затрымліваўся каля аднаго дома ў сяле. Ён быў шмат большы і вышэйшы за нізенькія сялянскія хаткі і быў накрыты не саломаю, як усе будынкі, а гонтамі. Высокі ганак на тоўстых круглых слупах значна выступаў ад даху наперад і таксама быў накрыты гонтамі. Вялікія, светлыя вокны прыветна глядзелі на вуліцу. А над вокнамі, ледзь не каля самага даху, была прыбіта невялікая дошка з нейкім малюнкам – ні то зверам, ні то птушкаю з дзвюма галовамі. На дошцы стаялі нейкія значкі роўненькім радочкам. Што гэта былі за значкі, Міхась не ведаў. Казалі, што гэта літары. Іх можа разбіраць толькі той, хто будзе хадзіць у гэты дом, а дом той завецца школай, і літары гэтыя азначаюць цэлае слова. І Міхась усякі раз, як праходзіў каля школы, чуў у сабе нейкі страх, бо маці не раз яго страшыла гэтаю школаю, як ён часам пачне залішне гуляць у хаце.
(151 слова)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?

Пераказы, дыктантыДарога ў школу

Кастусь ЖукКастусь Жук - Урок

Пераказы, дыктантыВясковы асветнік

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы