Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясковы асветнік

   У канцы верасня 1866 года ў мястэчку Дукора адкрылася пачатковая школа. Па тым часе падзея гэта была не менш важная, чым для нас, скажам, вестка аб новым адкрыцці ў космасе. Узрадаваліся сяляне. Нарэшце яны змогуць вучыць грамаце сваіх дзяцей. А то траплялі да мужыкоў у рукі кніжкі, а чытаць іх ніхто не мог. У воласці толькі адзін пісар лічыўся грамацеем.
   I вось у Дукоры пачала працаваць школа. Малады выпускнік Нясвіжскай семінарыі Лявонцій Максімавіч Астапеня з першага дня ўразіў усіх сумленнасцю, глыбінёй ведаў, шчырасцю і любоўю да чалавека працы.
   Вучыць у той час было нялёгка. Школа размяшчалася ў невялікім драўляным будынку, займала ў ім два пакоі. У адным сядзелі тры групы хлопчыкаў, у другім — тры групы дзяўчынак. Парты ў будынку адсутнічалі. У вучняў не хапала паперы, алоўкаў, школьных прылад, яны пісалі на грыфельных дошках. Хадзілі ў школу і дзесяцігадовыя дзеці, і падлеткі год па сямнаццаць. Не маючы ніякага ўяўлення пра навуку, розныя па ўзросце і па інтарэсах вучні нямала прыносілі клопатаў настаўнікам. Гэта асабліва трывожыла Надзею Сцяпанаўну, жонку Лявонція Максімавіча, якая вяла жаночыя групы.
   Лявонцій Максімавіч меў неабмежаваную ўладу, але ніколі не прыбягаў да крайніх мер уздзеяння. Яго вучні толькі ведалі, што ў іншых школах ставяць на калені ды яшчэ падсыпаюць жарству. Астапеня ж любіў паваждацца з дзецьмі, цаніў выхаваўчыя сродкі. Да яго на ўрокі прасіліся і малыя, і сталыя. А зімовымі вечарамі збіраліся вучні на кватэры настаўніка, сядалі цесным гуртком, і Лявонцій Максімавіч пачынаў расказваць ім быліны роднага краю.
(245 слоў)

Паводле В. Мысліўца.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДарога ў школу

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Першая настаўніца

Кастусь ЖукКастусь Жук - Урок

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?