Чэрвень уплятае ў летні вянок самыя яркія, прыгожыя і духмяныя кветкі. Зямля дыхае на поўныя грудзі. У жоўтых накідках зачаравана застылі ліпы. Ад іх чуецца роўны, прыглушаны гул. Гэта працавітыя пчолы збіраюць багатую даніну. Адцвіла акацыя. Адкрасавала жыта. Каласы з кожным днём наліваюцца, цяжэюць. Жытнёвае поле нагадвае бяскрайняе мора.
Ціха плывуць у небе воблакі. Вецер у лесе шуміць свавольна і ўпэўнена, а ў полі патаемна шэпчацца з калоссем, хвалюе, пяшчотна калыша яго.
На лугах імкліва праносяцца бліскучыя стракозы, хістаюцца матылькі, шархацяць конікі. Ад хваёвага пералеску патыхае водарам жывіцы.
З кожным днём усё гусцей настойваецца на росных лугах цішыня.
(100 слоў)
Паводле В. Феранца
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Чэрвень (Паводле І. Марачкінай)
Пераказы, дыктанты → У чэрвені
Пераказы, дыктанты → Чэрвень
Пераказы, дыктанты → Чэрвеньскае красаванне
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Чэрвень ідзе