Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чэрвень

   У чэрвені дні становяцца доўгімі і зусім кароткімі цёплыя і духмяныя ночы. Прырода як бы спецыяльна затрымлівае наступленне вячэрняй цемнаты, каб даць магчымасць чалавеку атрымаць больш асалоды ад цудоўнай прыгажосці чэрвеньскіх дзён. І не паспее яшчэ дагарэць вячэрняя развітальная зара, а на ўсходняй частцы гарызонту праглядваюцца абрысы пяшчотна-ружовай палоскі ўзыходзячага сонца. У народзе кажуць аб гэтым часе як аб пары, калі цалуюцца зоры.
   Цудоўная ў гэты перыяд прырода. Суцэльныя дываны з густога разнатраўя і мноства кветак усіх колераў вясёлкі ўсцілаюць жыватворную зямлю. Пачынаюць налівацца на садовых дрэвах плады. Дружна ўзнімаюцца пасевы сінявокага лёну, пшаніцы. Над канюшынай уецца мноства пчол, чмялёў, матылькоў, якія збіраюць каштоўны дар прыроды і напаўняюць паветра водарам мёду.
   А вось птушыныя галасы прыкметна прымоўклі. У большасці птушак у гнёздах з’явіліся птушаняты. Вось чаму цяпер не да песень. Толькі паспявай карміць пражэрлівае патомства.
(135 слоў)

З часопіса «Родная прырода»

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЧэрвень

Пераказы, дыктантыЧэрвеньскае красаванне

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Чэрвень ідзе