Прыйшоў чэрвень. Ён адчыняе дзверы ў лета. У чэрвені сонейка ўзнімаецца ў неба вельмі высока. Яно пасылае на зямлю шмат цяпла. Аднак гэты месяц багаты на нечаканыя прыродныя з’явы. Часам здараюцца моцныя вятры, засухі і ліўні, начныя замаразкі.
Лугі ў чэрвені нагадваюць стракаты дыван. Цвітуць рамонкі, незабудкі, смолкі, валошкі, канюшына. На палях красуе маладое жыта. У лесе вырастаюць летнія грыбы. Іх называюць каласавікамі. На лясных палянках спеюць першыя суніцы.
(70 слоў)
Паводле І. Марачкінай
Похожие статьи:
Пераказы → Чэрвеньскае красаванне
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Чэрвень ідзе
Пераказы → Чэрвень (Паводле В. Феранца)
Пераказы → У чэрвені
Пераказы → Чэрвень