Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Чырвоныя ліхтарыкі
У ціхі сонечны дзень я сабраўся па журавіны. З нізіны пацягнула вільготным паветрам. Тут ляжала цёмнае балота.
У промнях сонца бліснулі чырвоныя агеньчыкі журавін. Яны нібы купаюцца ў промнях вераснёўскага сонца. Чырвонымі ліхтарыкамі будуць гарэць яны да самага снегу.
Кожны дзень на балота прылятаюць шпакі, дразды, сойкі. Яны любяць ласавацца ягадамі. А потым сядуць на голлі і спяваюць песеньку лагоднаму сонейку і шчодраму верасню.
(66 слоў)