Міша з Толікам былі на экскурсіі ў лесе. У траве пад дрэўцам хлопчыкі заўважылі круглае гняздзечка. Чый гэта домік?
Раптам пад дрэўцам зашамацела сухое лісце. Хлопчыкі прыціхлі. Хутка паказалася рыжая мышка. Яна паднялася па высокай траве, знікла ў гняздзе. Праз хвіліну мышка заўважыла хлопчыкаў. Яна спалохана выскачыла з гнязда і схавалася ў траве. Няўжо гэта мышынае гняздо?
Хлопчыкі прыгнулі сухую траву. У гняздзе яны ўбачылі маленькіх мышанят.
(69 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Мышка і неслухмянае мышаня
Пераказы → Незвычайная мышка
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Палявая мышка
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Хто вінаваты?