Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чарадзейныя лекі

   Неспадзеўна занядужаў наш любімы настаўнік Мікола Васільевіч. Прастудзіўся ў тоненькім сваім шынялі, і вечарам у яго ўжо пачаўся жар. Стары настаўнік Андрэй Галакціёнавіч лячыў калегу, заварваў ліпавы цвет, а мы, вучні, дапамагалі ў хаце: вымяталі, мылі падлогу, затыкалі ў вялікім акне шчыліны. У той вечар узнялася бура, і ў школе засталіся начаваць дзеці, якім не выпадала ісці завеянай дарогай дадому.
   Віхура за акном разгулялася. У гэту ноч абодва настаўніцкія пакоі на ноч прынялі малых кватарантаў. Трэба было ўнесці з двара саломы для начлегу, але нам страшна было і нос высунуць за парог у той буран. Асмялеўшы, мы з хлопцамі ўсё ж зрабілі адважную вылазку ў пуню.
   Сцішана перамаўляючыся, пасцялілі салому на падлозе. Дзяўчатам адвялі цяплейшае месца бліжэй да печкі, а мы, хлопцы, ссунуліся бліжэй да дзвярэй. Паклаўшыся, яшчэ доўга не спім, шэпчамся, дзелімся таямніцамі.
   Раптам пачуліся конскі тупат за акном, потым галасы ў калідоры. Гэта прывезлі змерзлую, абвязаную белым шалем Надзею. Яна захапіла з сабою лекі, мёд, каліну. Мы пільна прыслухоўваемся да ўсяго, што робіцца ў хаце. Вось Надзея выціскае ў місу калінавы сок, вось дае Міколу Васільевічу градуснік, вось доўга і цярпліва ўгаворвае яго, як малога, хаця б трошкі папіць. У той вечар нам вельмі хочацца, каб Надзея аказалася чарадзейкаю, як яе звалі ў вёсцы, каб яе калінавае зелле дапамагло і наш настаўнік адужаў.
(220 слоў)

Паводле А. Ганчара

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНастаўнік чарчэння

Мікола ГільМікола Гіль - Першы настаўнік

Уладзімір ШыцікУладзімір Шыцік - Настаўнік

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Буду настаўнікам

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Настаўнікі не паміраюць...