Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Генадзь Бураўкін - Настаўнікі не паміраюць...

Памяці Пімена Панчанкі

Настаўнікі не паміраюць,
А аддаляюцца ад нас
I зверху строга назіраюць,
Як мы вядзём свой рэй і час.

Яны не могуць нам нічога
Ні адмяніць, ні загадаць,
А толькі смутнаю трывогай
Свой ціхі голас нам падаць.

У небе роспачнасці
Поўняй
Іх думка ясная плыве.
Яны жывуць,
Пакуль мы помнім
I вопыт іх, і запавет.

Мы не адразу зразумеем,
Як цяжка ўзняць было б крыло
I ўзвіцца ўверх назло завеям,
Каб іх на свеце не было.

Яны з далёкасці сусветнай
Душою светлай кожны міг
За намі сочаць непрыкметна,
Аж покуль прыйдзем мы да іх…

1995

 

Похожие статьи:

Мікола ГільМікола Гіль - Першы настаўнік

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Буду настаўнікам

Уладзімір ШыцікУладзімір Шыцік - Настаўнік

Пераказы, дыктантыНастаўнік чарчэння

Іван НавуменкаІван Навуменка - Настаўнік чарчэння