Памяці Пімена Панчанкі
Настаўнікі не паміраюць,
А аддаляюцца ад нас
I зверху строга назіраюць,
Як мы вядзём свой рэй і час.
Яны не могуць нам нічога
Ні адмяніць, ні загадаць,
А толькі смутнаю трывогай
Свой ціхі голас нам падаць.
У небе роспачнасці
Поўняй
Іх думка ясная плыве.
Яны жывуць,
Пакуль мы помнім
I вопыт іх, і запавет.
Мы не адразу зразумеем,
Як цяжка ўзняць было б крыло
I ўзвіцца ўверх назло завеям,
Каб іх на свеце не было.
Яны з далёкасці сусветнай
Душою светлай кожны міг
За намі сочаць непрыкметна,
Аж покуль прыйдзем мы да іх…
1995
Похожие статьи:
Уладзімір Шыцік → Уладзімір Шыцік - Настаўнік
Мікола Гіль → Мікола Гіль - Першы настаўнік
Іван Навуменка → Іван Навуменка - Настаўнік чарчэння
Пераказы → Настаўнік чарчэння
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Буду настаўнікам