Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ці лічыць 1409 год датай заснавання Белавежскай пушчы?

   Тут наконт 1409 года даволі загадкавая гісторыя. Раней казалі пра тысячагоддзе, пра тое, што Іпацьеўскі летапіс згадвае Белавежскую пушчу, у якой палявалі галіцка-валынскія князі. На самай справе ў Іпацьеўскім летапісе – гэта часы Кіеўскай Русі – канкрэтнай згадкі Белавежы ці Белавежскай пушчы няма. Там ёсць населены пункт Белавеж. Але толькі на Украіне месцаў з такімі назвамі каля дзясятка. Дакладна называецца Белавеж як менавіта Белавежская пушча толькі пад 1409 годам. Гэтыя звесткі захаваліся ў Хроніцы Яна Длугаша. У той час у Польшчы кіраваў Ягайла, а ў Вялікім Княстве Літоўскім – Вітаўт як яго намеснік. Ішла падрыхтоўка да ваенных дзеянняў з крыжакамі. У 1409 годзе Ягайла і Вітаўт сустрэліся ў Берасці, каб абмеркаваць на тайнай нарадзе ваенныя планы. Ніякіх пісьмовых дакументаў тады падпісана не было. Пасля таго, як яны ўзгаднілі свае планы, Вітаўт паехаў назад у Літву, у бок Коўна і Трокаў, рыхтавацца да ваенных паходаў, а Ягайла, пакінуўшы Берасце, накіраваўся ў бок Камянца, а адтуль да Белавежскай пушчы і, як піша храніст, паляваў восем дзён на Белавежы за ракой Лясной. Гэта якраз трапляе ў межы сучаснай Белавежскай пушчы. Каля Камянца знаходзяцца рака Лясная і непасрэдна сама Белавеж. Карацей, гэта першая дакладная згадка геаграфічнага пункта Белавеж і самой Белавежскай пушчы.
(203 словы)

(А. Доўнар)

 

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - На возеры

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба

БиографииЯзэп Пушча

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...