Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Язэп Пушча - На возеры

На возеры вечар зялёны
Пад сонцам ідзе залатым;
Таполі, і ліпы, і клёны
У парку шумяць маладым.

На возеры лодкі-маторкі
I вёсел вясёлы усплёс;
Ўсміхнуліся першыя зоркі,
I вечар расінкі растрос.

А месяц рассыпаўся срэбрам
I свеціць з блакітнай гары;
На выспах — бярозкі, і вербы,
I песні вячэрняй зары.

Тут вербы схіляюцца нізка,
Калі ім паклоніцца госць.
Спявае на возеры Мінскім
Мая і твая маладосць.

1959

 

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

БиографииЯзэп Пушча

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Прабач, мой дружа, мой чытач...

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...