Аднойчы ўвесну Федзя капаў на агародзе градкі і згубіў рукавіцу. Шукаў, але не знайшоў, тады і другую выкінуў.
Мінула тыдні два, і хлопчык зноў прыйшоў на агарод. Убачыў на плоце сваю згубленую рукавіцу. Толькі цяпер Федзя ўспомніў, што ён сам яе туды павесіў.
Хлопчык працягнуў руку да рукавіцы. Раптам адтуль вылецела птушка. «Што яна там рабіла?» – падумаў Федзя. Зазірнуў ён у рукавіцу і ўбачыў гняздзечка і чатыры маленькія яечкі.
Федзя здзівіўся. Ён ніколі не бачыў і не чуў, каб птушкі вілі гнёзды ў рукавіцах. Зусім побач скакалі два вераб’і. Гэта яны і занялі церам-рукавіцу.
Праз некалькі тыдняў у вераб’ёў вывеліся неспакойныя птушаняткі. Калі хлопчык падыходзіў да іх, яны раскрывалі дзюбы, пішчалі, выцягвалі шыйкі.
Федзя пачаў дапамагаць дарослым вераб’ям карміць птушанят. Хлопчык лавіў мошак, падыходзіў да рукавіцы і клікаў вераб’янят. Самаму крыкліваму птушаняці Федзя кідаў у дзюбу мошку.
(138 слоў)
(Паводле В. Хомчанкі)
Похожие статьи:
Янка Брыль → Увесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая
Янка Брыль → Раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча
Пераказы → Птушкі шчасця
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая