Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Хто там?
Варыянт 1 (250 слоў)
Была ў кіраўніка студыі выяўленчага мастацтва Сяргея Пятровіча Каткова дзіўная якасць. Заключалася яна ў тым, што педагог прыходзіў у дом да сваіх вучняў, каб спакойна пагаварыць з бацькамі пра будучыню іх дзіцяці.
Зразумела, што гэта няпроста. Час для такой сур’ёзнай размовы трэба было знайсці. А добрага выніку можа і не быць. Таму што бацькі заўсёды лічаць, што яны лепш за ўсіх ведаюць, якую прафесію трэба абраць для іх нашчадка, каб яго жыццё было шчаслівым, цікавым і заможным. Але настаўнік малявання заўсёды знаходзіў час, каб сустрэцца з бацькамі вучня і пераканаць, што іх дзіця мае мастацкія здольнасці.
Сяргей Пятровіч ехаў на другі канец горада, мёрз у трамваі, чакаў аўтобусаў на прыпынках. Прыходзіў і доўга пераконваў дарослых, што з іх сына ці дачкі можа атрымацца сапраўдны мастак. Настаўнік разумеў, што праз некалькі гадоў ці нават тыдняў ужо нічога не паправіш, назад не павернеш. Разумеў і тое, што чалавек павінен займацца тым, да чаго ў яго ляжыць душа, да чаго ён мае талент.
Часцей за ўсё бацькі прыслухоўваліся да думкі педагога: ён умеў пераконваць, бо верыў у тое, пра што гаворыць. Яны пагаджаліся з Сяргеем Пятровічам і не перашкаджалі дзіцяці паступаць у мастацкае вучылішча, школу, інстытут.
Што настаўніку было з таго? На аднаго мастака рабілася на зямлі больш. На аднаго чалавека, расчараванага, незадаволенага жыццём, менш.
Цікава, ці згадваюць сёння знакамітыя творцы, як шмат гадоў таму ў бацькоўскую кватэру без запрашэння прыходзіў невысокі настаўнік малявання? Ці падумаў тады хоць хто-небудзь, што гэта лёс яго стаіць на парозе і настойліва стукае ў дзверы?
Варыянт 2 (219 слоў)
Была ў кіраўніка студыі выяўленчага мастацтва Сяргея Пятровіча Каткова дзіўная якасць. Заключалася яна ў тым, што педагог прыходзіў у дом да сваіх вучняў, каб спакойна пагаварыць з бацькамі пра будучыню іх дзіцяці.
Для такой сур’ёзнай размовы трэба было знайсці час. А добрага выніку можа і не быць: бацькі заўсёды лічаць, што яны лепш за ўсіх ведаюць, якую прафесію трэба абраць для іх нашчадка, каб яго жыццё было шчаслівым, цікавым і заможным. Але настаўнік малявання заўсёды знаходзіў час, каб пераканаць бацькоў вучня, што іх дзіця мае мастацкія здольнасці.
Ён ехаў на ўскрай горада, мёрз у трамваі, чакаў на прыпынках аўтобусаў. Прыходзіў і доўга тлумачыў дарослым, што з іх сына ці дачкі можа атрымацца сапраўдны мастак. Сяргей Пятровіч разумеў, што праз некалькі гадоў ці нават тыдняў ужо нічога не паправіш. Разумеў і тое, што чалавек павінен займацца тым, да чаго ў яго ляжыць душа.
Часцей за ўсё бацькі прыслухоўваліся да думкі педагога (ён умеў пераконваць) і не перашкаджалі дзіцяці паступаць у мастацкую вучэльню, школу, інстытут.
Што настаўніку было з таго? На аднаго мастака рабілася на зямлі больш. На аднаго чалавека, расчараванага, незадаволенага жыццём, менш.
Цікава, ці згадваюць сёння знакамітыя творцы, як шмат гадоў таму ў бацькоўскую кватэру без запрашэння прыходзіў настаўнік малявання? Ці падумаў тады хоць хто-небудзь, што гэта лёс яго стаіць на парозе і настойліва стукае ў дзверы.
Паводле У. Сцяпана
Похожие статьи:
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Настаўнікі не паміраюць...
Уладзімір Шыцік → Уладзімір Шыцік - Настаўнік
Пераказы, дыктанты → Настаўнік чарчэння