Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Хвіліна памяці

   Хвіліна памяці. Хвіліна вялікага маўчання. Хвіліна ўсхваляваных успамінаў для тых, у каго ў душы і памяці ў гэты момант не цішыня, а аглушальныя грымоты выбухаў, кулямётныя чэргі, бразганне танкавых гусеніц і магутны крык «ура». Магутны шматгалосы заклік, які вядзе наперад, у атаку.
   Гляджу на ветэранаў. Цяпер перад вачыма гэтых немаладых ужо людзей усплываюць падзеі, што ўчэпіста трымае памяць. Першы бой. Небяспечныя пераходы, наступленні, бясконцыя атакі. Твары таварышаў. Тых, хто не шкадаваў уласнага жыцця, ратаваў свабоднае і шчаслівае жыццё Айчыны. Яны так і засталіся маладымі. Ім наканавана быць такімі вечна, пакуль жыве наша ўдзячная памяць.
(96 слоў)

(Паводле Т. Курылы)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыШто запомніцца і што захаваецца

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Ёсць памяць генаў, памяць роду...

Пераказы, дыктантыПамяць

Пераказы, дыктантыУ нашай памяці – вечнасць

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Бунт у каралеўстве Віндаўса Вялікага