Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Хачу вучыцца

   Калі Люба пачала вучыцца, мне было толькі шэсць гадоў, у школу такіх дзяцей яшчэ не прымалі. Я зайздросціў Любе. Слухаючы, як яна рабіла ўрокі, я запамінаў літары, пераняў чытанне па складах, а пасля стаў прасіцца ў школу. Бацькі не пускалі, гаварылі, што ўжо позна, мяне не прымуць, бо навучальны год даўно пачаўся. Дык я вырашыў сам ісці.
   Аднойчы, калі Люба, перакінуўшы цераз плячо торбачку з кніжкамі ды сшыткамі, пайшла ў школу, я, трошачкі счакаўшы, вышмыгнуў з хаты і памчаўся наўздагон Любе. Была ўжо позняя восень, бо добра памятаю, што ў тую раніцу сыпаў калючы сняжок, дзьмуў халодны вецер. Люба праганяла мяне назад, палохала, што настаўніца накрычыць, але я не спужаўся.
   Марыя Іванаўна была ўжо ў класе, калі я забег туды ўслед за Любай і стаў як укопаны.
   – Вучыцца прыйшоў? – спытала Марыя Іванаўна.
   – Угу, – ціха прамармытаў я, не ўзнімаючы позірку.
   Марыя Іванаўна пасадзіла мяне за парту, потым дастала з шафы і дала мне буквар.
(153 словы)

Паводле А. Марціновіча

 

Похожие статьи:

Кастусь ЖукКастусь Жук - Урок

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы

ПераказыВясковы асветнік

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?

ПераказыДарога ў школу