Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Хахуля (Паводле В. Вольскага)

   Калісьці хахулі вяліся ў поймах рэк Беларусі. Футра хахулі цанілася вельмі высока. Попыт на яго быў вялікі. Гэта і прывяло амаль да поўнага знішчэння гэтага каштоўнага звярка.
   Хахуля належыць да насякомаедных. Крот, землярыйка і вожык з’яўляюцца яе далёкімі сваякамі. Усе насякомаедныя вядомы сваёй ненажэрнасцю. Больш ненасытную істоту, як хахуля, наўрад ці можна знайсці, калі не лічыць крата.
   Крот памірае ад голаду, калі не паесць на працягу некалькіх гадзін. Хахулі таксама гінуць без корму вельмі хутка.
(76 слоў)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыХахуля