Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Фрэскі Спасаўскай царквы

   Спасаўская царква ў Полацку – адзіны ў Беларусі храм, дзе фрэскавыя размалёўкі дванаццатага стагоддзя захаваліся амаль цалкам. Размешчаныя ярусамі, яны ўпрыгожвалі сцены, слупы, купал.
   Першыя спробы расчысціць полацкія фрэскі былі зроблены ў тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятым годзе. Праца мастакоў-рэстаўратараў дае надзею ўбачыць унікальныя размалёўкі.
   Фрэскі Спасаўскай царквы ўражваюць псіхалагічнай глыбінёю вобразаў. Абліччы з буйнымі рысамі, суровым выразам, павялічанымі вачыма на адных фрэсках і амаль партрэтныя выявы на іншых наводзяць на думку, што тут працавала некалькі жывапісцаў.
   Самае моцнае ўражанне пакідае фрэска на паўночна-заходнім гранёным слупе, які падтрымлівае хоры. Твар з дугападобнымі бровамі намаляваны настолькі пранікнёна, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, а зямная жанчына. Цвёрды позірк глыбокіх вачэй кажа пра напружанае духоўнае жыццё, наводзіць на роздум аб годнасці чалавека. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі называюць гэты фрагмент партрэтам самой Ефрасінні Полацкай.
(138 слоў)

Паводле У. Арлова.

 

Похожие статьи:

ПераказыКаложская царква

ПераказыСынковіцкая царква

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі - ГДЗ

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сынковіцкая царква