Францішак Скарына нарадзіўся ў горадзе Полацку. Вучыўся ў Польшчы і ў Італіі. Ён сваім жыццём і працаю ўзбагаціў нашу гісторыю, наш сённяшні дзень. Францішак Скарына першы выдаў друкаваную кнігу на беларускай мове.
Людзі памятаюць славутага першага друкара. На яго радзіме кожны год праводзіцца свята кнігі. Дарагое нам імя ўвекавечана ў назвах вуліц, бібліятэк, друкарняў.
А ў Полацку ёсць цудоўны помнік. Велічна стаіць Францішак Скарына, нібы вярнуўся здалёк на Бацькаўшчыну.
(71 слова)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы → Францыск Скарына
Пераказы → Спадчына Скарыны
Пераказы → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы → Мастацкая Скарыніяна