Прыгожы свет у чэрвені. Над лугам пасля цёплага дажджу зіхаціць прыгожая вясёлка. У небе плывуць лёгкія аблачынкі.
У агародзе паспелі салодкія клубніцы. Духмяныя ягадкі самі ў роце растаюць. На сонечнай паляне просяцца ў вядзерца чырвоныя сунічкі. Пахаваліся ў мох жоўтыя лісічкі. На лузе, у полі, у лесе цвітуць кветкі. Іх водар вабіць усіх. Над кветкамі лётаюць пчолкі і збіраюць нектар. Восенню яны пачастуюць нас салодкім мёдам.
(68 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка»
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Чэрвень ідзе
Пераказы, дыктанты → Чэрвеньскае красаванне
Пераказы, дыктанты → Чэрвень (Паводле В. Феранца)
Пераказы, дыктанты → Чэрвень
Пераказы, дыктанты → Чэрвень (Паводле І. Марачкінай)