Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У сталовай

   Стомлены, здубянелы ад холаду або разамлелы ад гарачыні, зноў заходзіш у шумную, звонкую, напоўненую стукам посуду і пахам капусты сталоўку, як у куточак зямнога раю, дзе ты за міскай гарачай капусты ці буракоў можаш падумаць пра што хочаш: пра тое, што было ўчора ў кіно ці ў горадзе, пра дом, пра жонку, пра апошняе яе пісьмо, дзе яна піша, што нарадзіўся на свет сын, што яна хоча назваць яго Іванам, як завецца яго дзед, што ён добры і ціхі хлопчык і вельмі падобны да яго, да бацькі. На момант вочы засцеле сляза, праглынеш горкі камяк, які падступіў да горла, крадком глянеш на сяброў, каб часам яны не прыкмецілі, што ты разнюніўся і забыўся, што ты артылерыст, баец, гатовы кожную хвіліну выканаць загад самой Радзімы.
   І зноў голас камандзіра. Гэты голас увесь час як бы вяртае цябе да рэчаіснасці, заклікае жыць сённяшнім днём, а табе гэтага мала, ты хочаш жыць як бы ў трох вымярэннях, у трох плоскасцях: учора, сёння, заўтра. Бо адно без другога – гэта як дзень без сонца, як лес без птушынай песні, як рака без вады.
   Страявая песня па дарозе са сталовай трохі вяртае цябе да клопатаў сённяшняга дня.
(191 слова)

Паводле У. Дамашэвіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАсенні дзень

Пераказы, дыктантыЗагадка (Паводле Р. Бензерука)

Пераказы, дыктантыМіжнародны дзень роднай мовы

Пераказы, дыктантыДзень пачынаецца

Янка ЛучынаЯнка Лучына - Дзень за днём