Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Асенні дзень

   Гарыць сіняваты верас на пасецы. Па ім поўзаюць вялікія мурашкі. Над пасекай лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на галінку і п’е смачны мёд. З ракі прылятаюць вялікія зялёныя стракозы. Яны лапочуць над верасам доўгімі бліскучымі крыламі, але пчолы іх не баяцца.
   Тут трава яшчэ зялёная. У бярэзніку з’явіліся маладыя баравікі і чырвоныя падасінавікі. На імшарах пераспелі буякі, пачалі чарнець ажыны. Самыя смачныя зараз брусніцы. На пасецы яны растуць шышкамі, а каля пнёў рассыпаны пацеркамі.
   У жоўтым бярозавым лісці чырванеюць рабіны, спеюць каліны. Зімою іх будуць кляваць усе лясныя птушкі.
(90 слоў)

Паводле І. Пташнікава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМіжнародны дзень роднай мовы

Янка ЛучынаЯнка Лучына - Дзень за днём

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

ВВосеньскія песні

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень