Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У Падуі

   У Падую Скарына падаўся, каб паглыбіць свае веды ў медыцыне.
   Так заўсёды на краявідзе яго жыцця віднеюцца кніга і дарога...
   Скарына, бясспрэчна, мог атрымаць ступень доктара медыцыны і ў якім іншым універсітэце, бліжэй да радзімы, скажам, там, дзе атрымаў ён годнасць доктара філасофіі. Куды бліжэй, чым далёкая Падуя, былі вядомыя універсітэты Германіі. Але, не зважаючы на тысячы кіламетраў, поўных невядомасці, небяспекі, выбіраецца юнак у Італію.
   Яна, Італія, першая сярод краін Еўропы пазбавілася сну сярэднявечча. Развіваюцца рамёствы, гандаль, растуць гарады. Зараджаюцца новыя капіталістычныя адносіны. Вызваляючыся ад феадальнай залежнасці, чалавек адкрываў новыя для сябе каштоўнасці. Мянялася яго мысленне, адчуванне: не думкі аб збавенні душы, а новыя землі, далёкія падарожжы, жыццё з усёю раскошай палоніць, вабіць яго. Не хрысціянскае самаабмежаванне цэніцца цяпер у чалавеку, а прадпрымальнасць, адвага, практычнасць.
(125 слоў)

Паводле А. Клышкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМастацкая Скарыніяна

Пераказы, дыктантыФранцыск Скарына

Пераказы, дыктантыЭпоха Францыска Скарыны

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"

Пераказы, дыктантыСпадчына Скарыны