Свяціла сонейка. Зелянела трава. Весела забаўляліся ў двары хлопчыкі. Яны бегалі, гулялі ў хованкі, гушкаліся на арэлях. З імі бегаў і залівіста гаўкаў сабачка. Адзін хлопчык сядзеў у крэсле каля пад’езда. Ён сумна пазіраў на дзяцей. У яго хворыя ногі. Вочы хлопчыка былі заўсёды сумныя.
Аднойчы ў двор выйшла дзяўчынка. Яна спынілася каля хлопчыка і працягнула яму кніжку. Разам яны пачалі чытаць. На твары хлопчыка расцвіла ўсмешка.
(67 слоў)
Паводле Л. Арабей
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Бусел і хлопчык
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Хлопчык Пакідайчык
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Праўдзівы хлопчык
Янка Купала → Янка Купала - Хлопчык і лётчык
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Голас вечнага хлопчыка