Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У дарозе (Паводле Я. Коласа)

   Вузкаю крывою стужкаю праходзіць між палеткаў дарога. Яе разбілі калдобіны, шчодра ўсыпаў пясок. Багата на ёй карэння.
   Грымяць па карэнні калёсы. Мінаюцца палі, узгоркі. Рассцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі. Золатам рассыпаецца пясок, зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты.
   Дарога шэраю ніткаю ідзе ўсё далей. Яна круціцца, абвіваецца вакол курганоў, узбягае на горкі, спускаецца ў лагчыны. Ускочыць у лес, схаваецца пад хмурымі ялінамі. Роўнаю палоскаю ляжа на полі, перасячэ гай, прарэжа луг і зноў выскачыць у поле.
   Трасуць калёсы, падкідаюць на калдобінах, нібы хочуць выкінуць мяне пасярод дарогі.
   Зноў пайшла раўней дарога. Зноў вачам адкрываюцца новыя вобразы, іншыя галасы чуюць мае вушы, іншыя думкі з’яўляюцца.
(99 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Шляхі-дарогі

Пераказы, дыктантыЗімовыя дарогі

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - На пыльнай дарозе

Пераказы, дыктантыДумкі ў дарозе