Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Еўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе

Зімой сляпіла завіруха,
улетку ногі сек жарсцвяк.
Ішлі імжой, ішлі, як суха,
калі пад’еўшы, калі – так...
Ішлі натхнёныя дзяўчынкі
дарогай ранішняй зары.
Вятры трапалі іх хусцінкі,
туліў ад веі бор стары.
Яны вясёла гаманілі
на першых вёрстах дваццаці, 
хаця нічога не ўлучылі
і не спазналі у жыцці.
Апроч бяды, вайны гарачай,
што іх, як кветкі, апякла.
Дарожанька, пасля бядачай,
у міры – першаю была.
Вяла да кніжчынага свята,
таму й сама была святой, –
хоць падбіваліся дзяўчаты
дзесь на вярсце саракавой...
Цяпер па ёй не ездзяць многа,
бо лічыцца, што лішні круг.
З Ушач да Лепеля дарога
даўно раўнейшая, мой друг.
Імчыш ты ў свет на шпаркіх колах
асфальтаванаю шашой!
А я усё іду, наўкола,
са спадарожніцай-сястрой...

1970
 


Крыніца: Лось Е. І каласуе даўгалецце: Вершы / Уклад. М. Я. Ярашэвіч, М. Я. Клімовіч. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 367 с.

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач

Еўдакія ЛосьЖыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Маці

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку