Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
У госці
Валік прыехаў у госці да цёткі Тоні. Яна жыла ў вёсцы. Як хораша было тут летам! Усе будынкі танулі ў садах. За садамі пачынаўся луг. Далей віднеліся калгасныя палі і лес. Разам з вясковымі хлопчыкамі Валік хадзіў на раку. Там яны купаліся. На лугу збіралі кветкі, лавілі матылькоў і стракоз.
(50 слоў)