Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У горадзе (Паводле Я. Коласа)

   Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачага прамення і залівала асляпляльным бляскам увесь свет. Над галавой сінеў кавалачак неба. Каменныя сцены высокіх гарадскіх дамоў закрывалі ад вачэй усю шыр і глыб белага свету. Светлая хмарка, як ціхая думка шчасця, ціха і спакойна плыла ў небе і зараз жа хавалася ад людзей за высокімі каменнымі дамамі.
   Людзі, чужыя адзін аднаму, ішлі ды ішлі, як хвалі рачныя, абганялі адзін другога, кудысьці спяшаліся.
   Горад шумеў як дзень, так і ноч тысячамі галасоў. Лескаталі лёгкія каляскі, грукалі доўгія, цяжкія, наваленыя паклажай вазы. Тут жа часамі нясмела пастукваў мужыцкі воз, мізэрны конік дробна перабіраў нагамі па цвёрдым бруку. Усё гэта збівалася ў нешта адно цэлае, і ўся гэтая стракатасць грамады біла ў вочы.
   Гарачае сонца прыветна пазірала з неба на горад, і роўна грэла, і аблівала сваім цяплом і святлом гэтых неспакойных людзей. Шумеў горад і гаманіў рознымі галасамі. Людзі ішлі і ішлі, як рачныя хвалі, думаючы свае думкі, чужыя адзін аднаму.
(164 слова)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Незвычайны горад

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Ты, горад мой...

Пераказы, дыктантыУ горадзе

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Мой зялёны горад

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Горад