Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У Вязынцы

   Сорамна прызнацца, але я да гэтага часу ўсё ніяк не мог выбрацца на радзіму Янкі Купалы. А ўчора нарэшце пабыў на гэтай святой і блізкай для кожнага беларуса зямлі.
   Ішлі з сябрам палявой дарогай і думалі, што вось тут, у Вязынцы, зрабіў свае першыя крокі маленькі Янка. У хлопчыка тады было яшчэ ўсё наперадзе. Яшчэ пошум родных бароў і звон крыніц не пераплаўляліся ў чыстыя радкі, а толькі хвалявалі сэрца.
   Гэткае ж хваляванне адчулі і мы, ідучы вязынскімі сцежкамі.
   Прайшоўшы кіламетры з два, мы апынуліся на ўскрайку вялікага поля. Справа блакітным азярком цвіў лубін. А далей – сінелі лясы. I было ў гэтым краявідзе столькі роднага, беларускага, што мы спыніліся. А тут яшчэ здалёк данеслася ціхае: «Люблю наш край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла...»
   I аж заказытала нешта ў грудзях, зашчымела ў горле.
(135 слоў)

Паводле З. Прыгодзіча.

Похожие статьи:

ПераказыУрокі жыцця

ПераказыГрошы

ПераказыПрызначэнне чалавека

ПераказыКолеры

ПераказыСіла мастацтва