Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У Белавежскай пушчы

Варыянт 1 (130 слоў)

   Многа ёсць на Беларусі куткоў з дзівоснай прыродай. Белавежская пушча ў кожнага пакідае незабыўнае ўражанне. Тут нібы сабраны ў некранутым выглядзе ўзоры прыроды з усёй Беларусі.
   У любую пару года пушча жыве сваім асаблівым жыццём.
   Стралой прабяжыць у зарасніку беланогі лось. Выйшаўшы на паляну і горда ўзняўшы галаву, насцярожана ўслухоўваецца ў гукі і шолахі алень. Зрэдку можна ўбачыць, як пасвіцца на лугавіне грацыёзная казуля. Патаемнымі сцежкамі прабіраецца на пашу сям’я дзікоў. Ноччу вылазіць з нары, каб паласавацца, янот. А на дрэвах гаспадарыць вораг куніца, пільнуе здабычу драпежная рысь.
   Аднак гордасцю пушчы з’яўляецца зубр. З масіўным тулавам, вялікай барадатай галавой, ён выклікае ўнушальнае ўражанне. Непаваротлівы з выгляду, зубр у хвіліны злосці надзвычай небяспечны і для чалавека. Але не было выпадку, каб ён першы без прычыны нападаў на яго.
 


 

Варыянт 2 (166 слоў)

   Многа ёсць на Беларусі куткоў з дзівоснай прыродай. Але Белавежская пушча ў кожнага, хто пабываў там, пакідае незабыўнае ўражанне. Тут нібы сабраны ў некранутым выглядзе ўзоры прыроды з усёй Беларусі.
   У любую пару года пушча жыве сваім асаблівым жыццём.
   Стралой прамільгне ў зарасніку беланогі прыгажун-лось. Выйшаўшы на паляну і горда ўзняўшы галаву, насцярожана ўслухоўваецца ў гукі і шолахі алень. Зрэдку можна ўбачыць, як пасвіцца на лугавіне грацыёзная казуля. Дзесьці патаемнымі сцежкамі прабіраецца на пашу сям’я дзікоў. Ноччу вылазіць з нары, каб паласавацца, янотападобны сабака. А на дрэвах гаспадарыць вораг птушак і вавёрак – куніца, падпільноўвае здабычу драпежная рысь.
   Аднак гордасцю пушчы з’яўляецца зубр. З масіўным тулавам, буйной барадатай галавой, ён робіць унушальнае ўражанне. Непаваротлівы з выгляду, зубр у хвіліны злосці надзвычай небяспечны і для чалавека. Не так даўно зубры ўтрымліваліся ў загарадцы. А сёння, за выключэннем некалькіх, што знаходзяцца ў вальеры, усе яны свабодна блукаюць па пушчы парамі ці невялікімі групамі. I не было выпадку, каб яны першымі без прычыны нападалі на чалавека.

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...

БиографииЯзэп Пушча

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - На возеры

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба