Шлях нашага народа пазначаны не толькі славутымі падзеямі, але і славутымі асобамі, якія ў тым ці іншым перыядзе гісторыі станавіліся яго сімваламі. Адным з такіх сімвалаў, чалавекам-паданнем стаў Усяслаў Чарадзей.
Усяслаў быў адным з першых князёў, пры якім Полацкая зямля заявіла пра сябе як самастойная дзяржава. Ён адчуваў перспектыўнасць і гістарычную неабходнасць малых незалежных дзяржаў. Пры Усяславе высокага росквіту дасягнулі мастацтва, адукацыя, дойлідства. Хрысціянская вера пачала паступова ўваходзіць у побыт народа. Пашыраліся гарады, рамёствы, гандаль. Усяслаў умацоўваў межы свайго княства-дзяржавы, але не забываўся пра надзённыя патрэбы розных народаў, якія насялялі гэту дзяржаву, – крывічоў, дрыгавічоў, балтаў. Пра полацкага князя хадзілі легенды, паданні, быліны, пісаў аб ім і аўтар «Слова пра паход Ігараў».
Зразумела, не ўсё ў жыцці Усяслава было бездакорным, бо жыў ён у супярэчлівы і гераічны час. Але ніколі Усяслаў не здраджваў сваёй Радзіме – Полацкай зямлі, да яе вяртаўся з самых далёкіх вандровак і паходаў.
(145 слоў)
Паводле К. Тарасава
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Полацкае княства
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Князь Усяслаў Чарадзей
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Дняпроўскі чарадзей
Вацлаў Ластоўскі → Вацлаў Ластоўскі - Усяслаў