Дзень выдаўся цёплы, ласкавы. Шчыра ўсміхаецца з неба веснавое сонейка. Бягуць, перазвоньваюцца з дрэвамі і кустамі ручайкі. А лес шапоча, звініць, спявае! Усе гукі зліваюцца ў адзін казачны хор.
У такі час цяжка ўседзець дома. Хочацца паслухаць галасы вясновых птушак, палюбавацца першымі кветкамі.
Узгорак усыпаны блакітнаватымі пралескамі. Кветкі ствараюць казачны малюнак вялікага дывана з пралесак. На душы становіцца лёгка і светла ад сустрэчы з блакітным дзівам.
(68 слоў)
Паводле У. Шайдава
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)