Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Улада мастака

   Зіма. Ноч. Ціша і вусціш.
   На закіданым снегам узгорку стаіць каплічка.
   Калі з галерэі нашага мастацкага музея заходзіш у невялікую залу, дзе жывапісныя работы двух мастакоў, найбліжэйшых сяброў – Бялыніцкага-Бірулі і Жукоўскага, то спачатку звычайна заўважаеш заснежаную ў блакітным сне каплічку, і яна доўга ад сябе не адпускае. Ты набліжаешся да яе, ужо адчуваючы ўладу, уладу настолькі моцную, што, яшчэ пра яе не думаючы, сам нібы ў глыбокім сне, як па глыбокім снезе, падымаешся на ўзгорак – гэтакае адчуванне. Хочаш да каплічкі? Ці праз яе – вышэй? А куды – вышэй? Да Пана Бога?
   Пра гэта падумаеш пасля, калі адыдзеш ад пейзажа і будзеш спакойна разглядаць яго зводдаль.
   Здзівішся: няшмат усяго – зімовы ўзгорак і на ім каплічка, – але адкуль такая ўлада іх над тваёй душою? Ад прасторы, незаплямленай прасторы, глыбознай цішыні ды чысціні, замглёна-бязмежнага блакіту ночы на зямлі і ў небе?
   Тут – улада мастака. Ён ведае душу прыроды, кожнага ў ёй парастка і людскую душу, ведае, як звесці іх ва ўзаемнай радасці, не разбурыўшы гармоніі свету і сусвету: усе гарызанталі – узгорка, каплічкі, неба – прыўзняў у чысціні да Найвышэйшага і паказаў туды дарогу.
(178 слоў)

Паводле В. Карамазава

 

Похожие статьи:

ПераказыНедасяжная

ПераказыЯзэп Драздовіч

ПераказыМастацтва служэння дабру

ПераказыМалюнак

ПераказыКрасавік – мастак