Над лугам паволі ўставала сонца. Яно, падымаючыся з травы, увачавідкі большала. Нарэшце, нібы выслізнуўшы з нечых учэпістых рук, якія моцна трымалі яго за небасхілам, адскочыла ад зямлі і вольна загайдалася над лугам. Зараз, узняўшыся над травою, сонца было зусім чыстае ад расы.
Раса была нечапанаю толькі тут. А там, дзе пасвіўся табун, трава была павыскубленая і падратаваная. Там, знайшоўшы густыя купкі яшчэ не стаптанай за ноч травы і ўсунуўшы ў росную зеляніну мокрыя пысы, задаволена фыркалі коні, спяшаючыся наскубціся на цэлы дзень. Падняўшы высока галовы, задумліва жавалі жуйку сытыя ўжо каровы. Яны, не варушачыся, глядзелі на дарогу, нібы спрабуючы ўявіць, ці дужа цяжкім для іх будзе сённяшні пераход.
(Паводле Я. Сіпакова)
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік
Пераказы, дыктанты → Сонца не стаіць на месцы
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто памагае сонцу
Пераказы, дыктанты → Гімн жыццю