Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тут яе сын

   Яна павольна ступала па роўнай, пасыпанай чырвонай глінай дарожцы паўз самы Мухавец і не заўважыла, як апынулася на тым астраўку зямлі, куды гэтулькі год імкнулася ўсім сваім сэрцам.
   Абышоўшы два паверхі вялікага і, як ёй здавалася, змрочнага музея, яна падумала: «Як добра, што ўсё тут такое, якім і было, мабыць, пасля таго жудаснага бою».
   Яна па-свойму ўяўляла бой, які разгарэўся на гэтым шматку зямлі досвіткам дваццаць другога чэрвеня. Хадзіла, угнуўшы галаву ў плечы, непрыкметная і ціхая, нічым не выдаючы, што ў яе загінуў тут сын. Яна думала (да чаго толькі не дадумаецца ў доўгія ночы маці!), што калі прыедзе сюды, дык абавязкова знойдзе сляды свайго сына. Але чым даўжэй яна хадзіла, тым усё болей і болей пераконвалася: такіх, як яе сын, тут, у крэпасці, былі сотні. Змагаючыся з ворагам, яны не думалі пакідаць на сценах старой цытадэлі сляды аб сабе. Яны проста білі фашыстаў.
(144 словы)

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

ПераказыПраўда-памяць

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Дарога праз лес

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе

Мікола ГільМікола Гіль - Партызанскі фотаздымак

Іван ШамякінІван Шамякін - Алёша-разведчык