Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тураў

   Там, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі дрымучых палескіх лясоў, размясціўся гарадок Тураў. Сівыя камяні горада памятаюць вельмі многа. Густа скрыжавала тут свае шляхі гісторыя.
   Вось што кажа легенда. Было гэта даўно. I бары ў той час раслі гусцейшыя, і балоты былі багністыя ды непраходныя. Цякла ў гэтым месцы срэбраводная рака Струмень. Была і другая, такая ж паўнаводная рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая ручаінка. I прыйшоў сюды аднойчы з вялікім войскам князь Тур. Прыйшоў таму, што было ў гэтым краі шмат звяроў, рыбы і ўсялякага птаства. I вырашыў ён пабудаваць тут горад. Па імені князя і назвалі горад Туравам. Упамінае легенда і пра незвычайны калодзеж. Было ў ім тры дны: меднае, срэбнае і залатое. Як толькі прарвецца трэцяе дно, тады настане канец свету, зямля зробіцца суцэльным акіянам. Калодзеж той быццам таксама выкапаў заснавальнік горада князь Тур.
(142 словы)

Паводле К. Камейшы.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТур

Пераказы, дыктантыДрыгавіцкая дзяржава

Пераказы, дыктантыЗваны Хатыні

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Першы снег

Пераказы, дыктантыТураў