Кожны стары горад імкнецца мець куточак, дзе даўніну можна ўбачыць на свае вочы. Ёсць такое месца і ў Мінску. Траецкае прадмесце – узор таго, якім быў Мінск сто і болей гадоў назад.
Пасля рэканструкцыі ў васьмідзясятыя гады дваццатага стагоддзя рознакаляровыя дамкі здаваліся лялечнымі. Але час прытушыў фарбы, дамы абжыліся, і цяпер ужо без Траецкага прадмесця Мінск уявіць немагчыма.
Адрэстаўрыраваны квартал – гэта частка прадмесця, якое атрымала назву ад Траецкай гары. Жылі тут рабочыя і сяляне, рамеснікі і гандляры, чыноўнікі і ваенныя.
Сёння ў адноўленых дамах месцяцца шматлікія ўстановы, крамы, кавярні. У некаторых, як і раней, жывуць людзі. Мінчане і госці сталіцы могуць наведаць размешчаныя ў Траецкім прадмесці літаратурныя музеі.
(Паводле У. Мароза)
Похожие статьи:
Пераказы → Прывакзальная плошча
Пераказы → Мінскі чыгуначны вакзал
Пераказы → Мінская ратуша
Пераказы → Няміга (Паводле А. Бутэвіча)
Пераказы → Мінскі метрапалітэн