Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тапанімічная спадчына

   Кожны сумленны чалавек глядзіць на перададзеныя яму ў спадчыну назвы населеных пунктаў як на найкаштоўнейшыя моўныя і гістарычныя помнікі роднай зямлі. «Назвы, – пісаў Канстанцін Паўстоўскі, – гэта народнае паэтычнае афармленне краіны. Яны гавораць пра характар народа, яго схільнасці і асаблівасці побыту». Таму адукаваныя, культурныя людзі ні за якія даброты не згодзяцца замяніць старажытныя назвы на больш прыгожыя, больш мілагучныя словы.
   Заўсёды трэба помніць, што ля вытокаў сучаснага прагрэсу стаялі нашы далёкія і блізкія продкі. Гэта абавязвае нас шанаваць у памяці ўсё, што звязана з іх жыццём. Варта спаўна вярнуць назвы населеных пунктаў, атрыманыя ад продкаў, перад памяццю якіх мы знаходзімся ў неаплатным даўгу.
   Наш час – гэта ўсяго толькі адно імгненне ў шматгадовай гісторыі беларускага народа. Хочацца сцадзявацца, што ён пакіне некранутымі тыя адмысловыя назвы населеных пунктаў, якія прыйшлі да нас з сівой мінуўшчыны.
(134 словы)

Паводле Л. Лыча.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРодныя назвы