Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Родныя назвы

   Хто з нас не цікавіўся, адкуль узяліся яго імя, прозвішча, назва роднай вёскі, горада! Васіль Вітка пра гэта пісаў так: «Як вядома, род і народ яднаюцца адным дарагім словам – Радзіма».
   Іван Мележ ніколі не забываў сваё роднае Палессе, аблогі яго балот і пушчаў, сакавітую зеляніну шырокіх прыпяцкіх і прыдняпроўскіх лугоў, багацце рачулак і азярын, раздолле ўрадлівых палёў і духмяных садоў. Самымі дарагімі і незабыўнымі былі ў яго ўспаміны пра сваю радню, самабытных, непасрэдных і шчырых землякоў-палешукоў, непаўторныя Глінішчы, Юравічы, Тур’ю.
   Шырока выкарыстоўваў у сваіх творах беларускія ўласныя назвы Якуб Колас. Для класіка нашай літаратуры вялікая Радзіма паўставала ў вобразах роднага краю. Праз усё жыццё звяртаўся наш пясняр да сваёй калыскі, песенна-казачнага Нёмана, адкуль струменіла жывая крыніца ўсёй яго творчасці. А такія назвы, як Мікалаеўшчына, Акінчыцы, Альбуць, Ласток, жывуць у памяці ўсіх, хто яшчэ са школьнай парты далучаецца да неўміручай спадчыны паэта.
(143 словы)

Паводле В. Шура.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТапанімічная спадчына