Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Там усё смачнейшае

   Адразу за вёскай пачынаўся і цягнуўся па абодва бакі дарогі на некалькі кіламетраў сад. Густа зелянелі раскідзістыя кусты парэчак, агрэсту, радамі беглі ўдалеч яблыні, грушы, слівы.
   Мяняліся гаспадары саду, старэлі, сохлі то адно, то другое дрэва, на іх месца падсаджвалі новыя, маладыя, але сад заставаўся садам. Штогод вясною ён бялеў ад квецені, і ў паветры так густа пахла мёдам, што пчолы з усёй акругі зляталіся сюды. З другой жа паловы чэрвеня галлё аж ламалася ад ягад і садавіны. Ледзь паспявалі абабраць парэчкі, як чырванелі вішні, наліваліся сокам, жаўцелі грушы, крутабокія яблыкі, слівы.
   Рэдка хто, кіруючыся паўз сад, не бег паласавацца ягадамі, набіць аскому яблыкамі, слівамі. Асабліва калі быў хлапчуком, калі лёгкасць, спрыт былі не толькі ў руках і нагах, а і ва ўсім целе.
   Хапала ягад і садавіны дома, у сваім садзе, а ўсё адно чамусьці цягнула залезці ў сад, што быў за вёскаю, нібы тут усё расло не такое, як дома, а смачнейшае, саладзейшае.
(155 слоў)

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мой сад

Пераказы, дыктантыСады восенню

Пераказы, дыктантыБатанічны сад

Пераказы, дыктантыБелыя вішні і яблыні