Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тайна птушак

   Восенню ў нашых пярнатых сяброў пачынаецца сезон «навігацыі». У блакіце нябёс над ціхімі бярозавымі гаямі, апусцеўшымі палямі адшукваюць яны свае шляхі, імкнучыся на поўдзень. Птушкі ніколі не пакідаюць свой родны край усе разам. Адлятаюць паступова, стая за стаяй.
   Першымі пускаюцца ў дарогу стрыжы, ластаўкі, зязюлі. У ціхія дні верасня мільгаюць у паветры мухалоўкі, слаўкі, гарыхвосткі, салаўі. Шпакі, дразды, жаваранкі, зяблікі, канаплянкі застаюцца да замаразкаў. Апошнімі адлятаюць качкі і чыркі.
   Што прымушае пярнатых качэўнікаў пакідаць свае гнёзды?
   Раней лічылася, што птушкі ратуюцца ад зімовай бяскорміцы, халадоў. Многа ў паводзінах птушак яшчэ неразгаданых тайн. У выніку даследаванняў вучоных нашы веды аб іх жыцці становяцца больш поўнымі. Але хіба толькі ў гэтым справа?
   Мы ўсё роўна кожны раз будзем з хваляваннем праводзіць іх у далёкую дарогу. Нішто не выклікае больш шчымлівага пачуцця бясконцай любві да роднай зямлі, чым жураўліны крык у блакітнай асенняй высі.
(125 слоў)

Паводле Я. Суханава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця