Узоры тканых і вышываных вырабаў – зашыфраванае апавяданне пра жыццё людзей. Як вядома, у народзе голуб і галубка сімвалізуюць каханне. Гэтыя матывы часта сустракаюцца ў арнаменце ручнікоў.
Голуб ідзе за галубкай. Такі ўзор адлюстроўвае знаёмства хлопца з дзяўчынай. Іх каханне толькі пачынаецца.
Дзве птушкі павернуты галоўкамі адна да адной, паміж імі – букет. Тут каханне знаходзіцца ў самым росквіце.
Калі ж вышываныя птушкі глядзяць у розныя бакі, то гэта каханне без узаемнасці.
(Паводле М. Кацара)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак