Ніхто ўжо не памятае, колькі стагоддзяў людзі карыстаюцца лясным багаццем. Не адно пакаленне на розныя патрэбы драла бяросту, выбірала патроху белавата-зялёны мох, мяккі і доўгі.
Вакол ствалоў сосен і бяроз ляжаць мяккія мохавыя купіны. На іх расце амаль у пояс чалавеку багун і чарнічнік, сцелюцца карычневыя ніткі журавінніку. Лагчына апаясана вузкай паласою верасу з бруснічнікам. На гэтым поясе растуць і баравікі.
Людзі ашчадна карысталіся дарамі. Залатым лесам называлі гэтую мясціну. У засушлівыя гады, калі перасыхалі нават навакольныя балоты, у лагчыне выціскалася халодная вада.
Калі прыйшлі меліяратары, праз перашыек да самага цэнтра лагчыны была пракапана канава. Цяпер па ёй цурчыць ручаёк. Вада ў ім празрыстая, халодная, з падземных крыніц, якія схаваны пад мохам.
Зімою ж, калі стаяць моцныя маразы, вада ў канаве замярзае. Але люты мароз не можа закаваць ручай. Вада ўсё роўна выбіваецца наверх, і тады з’яўляюцца наплывы, трэшчыны. Здаецца, што ніхто і нішто не можа спыніць жыцця крыніц, народжаных падземнаю сілаю зямлі.
(156 слоў)
Паводле З. Бяспалага.
Похожие статьи:
Янка Маўр → Янка Маўр - Сын вады
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Каламутная вада
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Супраць вады
Зялёны лісток на планеце Зямля → Наша вада
Пераказы → Наш каштоўны дар