Усё лепшае ў жыцці параўноўваецца з вясною. А вёсны таксама бываюць розныя. Калі, напрыклад, узяць ды паставіць побач леташнюю вясну і цяперашнюю, дык гэта зямля і неба. Летась у такую пару яшчэ ляжаў снег. Тры бярозкі, што стаяць на дарозе ад камбіната да вёскі, мала і адчувалі тую вясну: плакучае голле іх было яшчэ застылае, не абагрэтае сонцам, часамі мокрае, а то і скаванае лёдам.
Сёлетняя вясна зусім іншая: яна і раней прыйшла, яна і трымаецца ўвесь час на радасць людзям.
Цяпер рэдка хто можа абыякава праехаць ці прайсці каля трох бярозак. Едучы з работы дадому, Высоцкі таксама спыніўся каля бярозак. У мінулым годзе ён затрымаўся тут не па сваёй ахвоце, а каб перачакаць дождж. Размыў тады лівень дарогу, нарабіў многа непрыемнага тутэйшым людзям. Можа, і пракліналі яго некаторыя, а Леанід Аляксандравіч палічыў той лівень сваім шчасцем. І ўвесь час так лічыць.
(142 словы)
Паводле А. Кулакоўскага
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы → Сустрэча вясны
Пераказы → Прыход вясны
Пераказы → Абуджэнне
Пераказы → Гуканне вясны