Дзед Макар любіў свайго сабачку. Ён быў роднай душой, верным, адданым. Аднойчы сабачка паводзіў сябе дзіўна. Ён то кідаўся да дзеда, то адбягаў, нібы штосьці прасіў.
Дзед пайшоў за сабачкам. Стары асцярожна расхінуў парэчкавыя галінкі і ўбачыў вожыка. Спачатку дзед падумаў, што той нежывы. Аднак вожык заварушыўся. Дзед уважліва прыгледзеўся і зразумеў, што вожык паранены кавалачкам шкла.
Дзядуля зажывіў вожыкаву ранку гаючай маззю. Не гаўкаў на вожыка і сабака. Ён толькі віляў хвастом, даваў зразумець, што ён таксама гаспадар.
Пасля гэтага ў двары наступіў мір. Дзед з радасцю паглядаў, як сябры пілі малако з адной талеркі.
(97 слоў)
Паводле К. Камейшы
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Сябры ў паходзе
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Гора
Пераказы, дыктанты → Сяброўства (Паводле Я. Маўра)
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Дружбакі
Пераказы, дыктанты → Самыя блізкія сябры