Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ніна Мацяш - Гора

Мяне мама з татам любяць,
шчыра дбаюць пра мяне:
што ні папрашу –

   усё купяць,

дорага яно ці не.

Нават просьбаў

не чакаюць, –

толькі б я не ведаў бед.
Я такія джынсы маю!..
Ах, які ў мяне мапед!..

Тата з мамаю гавораць:
мушу я шчаслівым быць.
А ў мяне такое гора:
дзе ж мне сябра раздабыць?

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСамыя блізкія сябры

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Сябры ў паходзе

Ніна МацяшНіна Мацяш - Бязладная размова

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Дружбакі

Ніна МацяшТворчасць Ніны Мацяш