Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяброўства (Паводле А. Бензярука)

   Кожны год перад адлётам у вырай тут збіраліся чароды буслоў. Быццам нейкае веча праводзілі. Птушкам спадабалася гэта зямля.
   Птушкі пачалі ўзнімацца ў неба. Толькі адно бусляня ўсё прыпадала на крыло. Спрабавала ўзляцець, ды зноў падала на зямлю. Буслы зрабілі круг над вёскай і пайшлі роўненька па сваім нябесным шляху.
   Тым часам ноч насунулася, цёмна стала. Толькі бусляня бялела каля хаты бабкі Бусніхі. Глядзела, глядзела ў акно бабка, узяла лусту хлеба са стала, выйшла на ганак. Бусляня ўзяло з бабчыных рук хлеб, з’ела, а потым раскінула крылы, быццам хацела абняць Бусніху...
   Буслы вярталіся на радзіму. У небе іх вітаў на моцных крылах бусел, а на зямлі – бабка Бусніха. Разам яны перажылі зіму і адолелі свае хваробы.
(106 слоў)

Паводле А. Бензярука

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу