Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сынковіцкая царква

   Непадалёку ад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі – Сынковіцкую царкву. Яна, здаецца, дастае да аблокаў. Сцены зроблены з чырвонай старадаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адарваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.
   Сынковіцкая царква – царква-крэпасць. Пра гэта сведчаць маўклівыя байніцы ў сценах храма. За яго магутнымі сценамі прашчуры не толькі маліліся, але і пры неабходнасці бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.
   Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама ў Гродзенскай вобласці. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару. Мы людзі мірныя і гасцінныя, але калі трэба, то ўмеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.
   Сынковіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў даўніны, збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт.
(135 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка

 

Похожие статьи:

ПераказыКаложская царква

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сынковіцкая царква

ПераказыФрэскі Спасаўскай царквы